Брэсцкі філіял святкуе Дзень горада

У дні святкавання Дня горада, каля свайго абноўленага сэрвіснага цэнтра на Савецкай 33, Белтэлекам запрасіў сяброў і гасцей горада на святочнае мерапрыемства. Берасцейцы і госці горада прынялі актыўны ўдзел у забаўляльнай праграме, дзе ўдзельнікаў цешыў сваёй творчасцю народны хор «Вербніца», забіяцкі вядучы, вялікая Панда, прафесійныя артысты і выканаўцы. Увесь дзень былі шырока расчынены дзверы сэрвіснага цэнтра, дзе ў шырокім асартыменце прадстаўлена разнастайная бытавая тэхніка і электроніка ў растэрміноўку без першага плацяжу.

Жыхары горада і яго госці з задавальненнем і паўдзельнічалі ў святочнай праграме, і скарысталіся паслугамі новага сэрвіснага цэнтра, дзе азнаёміліся і з асартыментам прапанаваных тавараў, і з умовамі іх набыцця.

Віншуем наш горад са 1005-годдзем!


Source URL: https://beltelecom.by/node/973769