Вішнёвая сталіца Беларусі адзначыла свой 610-гадовы юбілей

У Дзень Незалежнасці горад Глыбокае, які называюць маленькай Венецыяй, адзначыў 610-гадовы юбілей.
На тэрыторыі горада размешчаны пяць азёр, якія робяць Глыбокае асабліва прыгожым месцам. Адно з іх - Кагальнае-размешчана ў самым цэнтры горада. Па адной з версій, раней яно называлася "Глыбокае" і дало імя гораду.
Глыбачане адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 80-ую гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень нараджэння горада.
Глыбоцкі ЗВЭС у тэме мерапрыемстваў:
- шэсце працоўных калектываў.
- тэатралізаванае прадстаўленне"Беларусь Незалежная".
- адкрыццё фантана, які стаў падарункам жыхарам і гасцям горада і ўпрыгожваннем Плошчы 17 верасня.
- на Дошку гонару Глыбоцкага раёна за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм занесены інжынер ЛСС і АУ Глыбоцкага ЗВЭС Хайноўскі Іосіф Адамавіч.
Віншуем жыхароў Глыбокага са святам, а лаўрэата з заслужаным прызнаннем


Source URL: https://beltelecom.by/node/973356