Работнікі Гомельскага філіяла наведалі патрыятычнае мерапрыемства, якое адбылося ў мемарыяльным ваенна-патрыятычным комплексе "Партызанская крынічка"

25 чэрвеня прадстаўнікі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" наведалі мемарыяльны ваенна-гістарычны комплекс "Партызанская крынічка".

Мемарыяльны комплекс "Партызанская крынічка" адлюстроўвае мужнасць і стойкасць абаронцаў нашай Радзімы.

Ён варты славы людзей, якія заваявалі перамогу, і будзе заўсёды нагадваць пра цану, якую заплацілі дзяды і прадзеды, адстойваючы незалежнасць сваёй дзяржавы.

У сучасным рытме жыцця, мы забываем пра сапраўдную каштоўнасці жыцця, міру і дабрабыту.

А бо вельмі важна ўсё гэта захаваць! Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з побытам і ўмовамі жыцця партызан.

Пранікліся атмасферай таго страшнага часу. І гэта не можа не выклікаць пачуцця патрыятызму і гонару за сваю Радзіму!


Source URL: https://beltelecom.by/node/973227