TIBO-2024: новыя магчымасці камунікацый

З 5 па 8 чэрвеня ў Мінску на пляцоўцы "Мінск-Арэны" адбудзецца 30-ы Міжнародны ІКТ форум "ТІБО-2024".

Пройдзе дэманстрацыя тэхнічных рашэнняў і інавацый, адбудуцца цікавыя дыскусіі і чакаецца насычаная дзелавая праграма.

Спецыяльна да юбілею форуму будзе арганізавана тэматычная экспазіцыя, прысвечаная імкліваму развіццю тэхналогій ва ўсім свеце.

Раздзелы экспазіцыі:

«ВІДЭАРЭТРАСПЕКТЫВА ТІБО, 1994-2024» пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй Форума. Дадаткам да відэаматэрыялаў стануць рарытэтныя экспанаты выставы розных гадоў.

• У галерэі «АД ТЭЛЕГРАФА ДА НЕЙРАСЕЦІ» ажыўшыя партрэты выбітных вынаходнікаў інфармацыйных тэхналогій, створаныя штучным інтэлектам, раскажуць пра свае вынаходкі, якія змянілі свет.

• Наведвальнікам «ІММЕРСІЎНАГА КІНАЗАЛУ» будуць прадэманстраваны аўдыёвізуальныя, праекцыйныя рашэнні, якія апускаюць гледача ў атмасферу відэасюжэтаў «Лічбавая эвалюцыя», «Краіна ўзыходзячага сонца» і «Архітэктура Гаўдзі».

«ЗАГЛЯНІ Ў НЕЙРАСЕЦЬ»: тут вы зможаце прымерыць лічбавыя аватары выбітных вынаходнікаў у рэальным часе.

Не выпусціце шанец стаць часткай грандыёзнай падзеі!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://beltelecom.by/node/972501