З Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны, жыхары і госці Віцебшчыны!

Ад імя калектыву Віцебскага філіяла " Белтэлекам " сардэчна віншую Вас з 79-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Мы будзем памятаць, якой цаной дасталася Вялікая Перамога, каб нашы дзеці жылі ў міры. Колькі б гадоў ні прайшло, памяць аб гэтай вайне і Вялікай Перамозе будзе жыць у сэрцы народным, каб не перарывалася сувязь часоў.
Мы схіляемся перад мужнасцю, самаадданасцю, гераізмам і святым пачуццём любові да Радзімы, свайго народа.
Ад усяго сэрца жадаем нашым ветэранам здароўя, бадзёрасці і даўгалецця. Няхай кожны з Вас будзе акружаны ўвагай, клопатам і любоўю. Дабра і дабрабыту Вам і дарагім Вам людзям.
З павагай, дырэктар Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам " Дзмітрый Казак


Source URL: https://beltelecom.by/node/972293