Чаканая падзея ўсё бліжэй

Ужо зусім хутка пачнецца пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу.

УНС аб'яднаў прадстаўнікоў галіны сувязі самых розных узроўняў з усіх куткоў краіны. Узначальвае групу дэлегатаў галіны Канстанцін Канстанцінавіч Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Брэсцкі філіял РУП" Белтэлекам " прадстаўляе Дулевіч Юлія Уладзіміраўна, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Жабінкаўскага ўчастка электрасувязі Кобрынскага занальнага вузла электрасувязі.


Source URL: https://beltelecom.by/node/972003