У Бабруйскім гарвыканкаме з'явіўся дзіцячы куток ЯСНА ад "Белтэлекам"

Дзіцячы куток ад брэнда ЯСНА кампаніі "Белтэлекам" з'явіўся ў Бабруйскім гарвыканкаме. Дзіцячая зона размясцілася каля службы "Адно акно". Тут ёсць усё неабходнае для камфортнага і бяспечнага баўлення часу: цацкі, кнігі, настольныя гульні і многае іншае.

Па словах кіраўніка службы Святланы Герасімёнак, з'яўленне такога кутка мае вялікае значэнне. Часцяком жыхары горада прыходзяць па розных пытаннях у "Адно акно" з дзецьмі. І ў той час, калі бацькі заняты афармленнем розных працэдур, малышы могуць з карысцю правесці час. Адной з першых ацаніць навіну ўдалося шматдзетнай маці Кацярыне Шантар. Яна прыйшла з сям'ёй стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

- Я адразу звярнула ўвагу на выдатны дзіцячы куток, дзе можна пакінуць дзетак памаляваць. А я ў гэты час магу спакойна напісаць заяву, - сказала Кацярына.


Source URL: https://beltelecom.by/node/971497