"Белтэлекам" падключыў юбілейнага абанента пакетаў паслуг " ЯСНА"

Юбілейным стаў жыхар горада Шклова Сяргей Асецкі, які падключыў у сваім доме «ЯСНА 200 SMART». Сёння ён прымаў віншаванні ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам».

Генеральны дырэктар РУП " Белтэлекам" Юрый Петручэня і дырэктар Магілёўскага філіяла Андрэй Чорны падзякавалі Сяргею за давер да брэнду "ЯСНА", уручылі сертыфікат Ганаровага абанента і падарункі – планшэт Realme Pad 4GB/64GB і магчымасць карыстацца паслугай "Відэакантроль Дом Лайт" на працягу года.

Нагадаем, што мільённага абанента мы ўзнагароджвалі ў 2019 годзе ў Салігорску, а сёння ўшаноўваем жыхара Шклова. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што самыя сучасныя рашэнні "Белтэлекама" заўсёды побач - у кожным кутку Беларусі!
У гэты важны дзень мы дзякуем усім, хто абраў пакеты паслуг "ЯСНА" ад кампаніі "Белтэлекам".
"ЯСНА" - нас 1 500 000! Далучайцеся!


Source URL: https://beltelecom.by/node/968948