У мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з'явіўся горад Мазыр

1 лістапада ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з'явіўся горад Мазыр. Ён стаў шостым у Гомельскай вобласці і 32-м у краіне. Населеныя пункты Гомельшчыны актыўна ўключыліся ў лічбавы працэс: свае паслугі і сэрвісы на мабільнай платформе ўжо размясцілі Добруш, Нароўля, Жлобін, Рэчыца і Калінкавічы.

Распрацоўка закліканая павысіць камфорт і якасць жыцця гараджан. Дадатак акумулюе разнапланавую інфармацыю аб усіх паслугах, прадпрыемствах і службах, прычым для кожнага горада ствараецца свая ўнікальная версія. Дзякуючы гэтаму рэсурсу турысты і мясцовыя жыхары могуць добра арыентавацца ў населеным пункце, заказваць паслугі онлайн і атрымліваць зваротную сувязь.

"Мой горад" – гэта зручны інструмент узаемадзеяння з гарадской інфраструктурай, дзе сабрана самая патрэбная інфармацыя-ад падзей і навін да вакансій і скідак.

Важная асаблівасць заключаецца ў інтэрактыўным узаемадзеянні з усімі ўдзельнікамі, прадстаўленымі на платформе. Выкарыстоўваючы прыкладанне, можна:

- запісацца на прыём у гарвыканкам і іншыя ўстановы;

- забраніраваць столік у рэстаране або нумар у гасцініцы;

- выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці, запісаць дзіця ў спартыўную секцыю;

- даведацца рэжым працы крам і кафэ і многае іншае.

"Мой горад" - гэта яшчэ і сапраўдны навігатар па мясцовых славутасцях, музеях, парках і іншым цікавым лакацыях.

Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскога асяроддзя распрацаваны Мінсувязі сумесна з кампаніяй «Белтэлекам». Геаграфію анлайн-сэрвісу плануюць пашыраць. Сёння ў ім прадстаўлены больш за 45 сфер дзейнасці ў 32 гарадах Беларусі, у распрацоўцы знаходзяцца платформы яшчэ для трох дзясяткаў гарадоў. Да канца года ў Гомельскай вобласці дадатак "Мой горад"з'явіцца ў г. п. Кастрычніцкім.

Спампаваць прыкладанне можна бясплатна:

1. на Android.
2. на iOS.

Ўстанаўлівайце " Мой горад (Беларусь)» і будзьце ў курсе ўсіх падзей у сваім горадзе!


Source URL: https://beltelecom.by/node/968758