«Белтэлекам» прапануе новую лінейку прадуктаў антывіруснай абароны вытворчасці «Лабараторыя Касперскага»

З 4 верасня 2023 года «Белтэлекам» запускае новую лінейку прадуктаў антывіруснай абароны для дома вытворчасці «Лабараторыя Касперскага».

Новыя рашэнні Kaspersky – ужо не проста антывірусы, а комплексная сістэма бяспекі для вас і вашай сям'і. Цяпер выбраць прыдатную абарону стала яшчэ прасцей. Лінейка прадуктаў прадстаўлена некалькімі планамі, а функцыі і сэрвісы згрупаваны па раздзелах: «Бяспека», «Прадукцыйнасць» і «Прыватнасць».

Больш падрабязна аб рашэннях

Kaspersky Standard – ідэальны баланс паміж бяспекай і высокай прадукцыйнасцю. Рашэнне не толькі абараняе вашыя прылады ад пагроз і шпіёнскіх праграм, але і паскарае іх працу.

Сярод функцый:

  • антывірус у рэжыме рэальнага часу;
  • абарона ад небяспечных вэб-сайтаў;
  • паскарэнне працы кампутара;
  • абарона ад збору дадзеных і многае іншае.

Выбірайце Kaspersky Standard, калі вам неабходна базавая абарона і хуткая праца прылад. Прыкладанне сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android, iOS.

Адмысловая версія Kaspersky Standard – для мабільных прылад – сучаснае ахоўнае рашэнне для бяспекі мабільных прылад. Прадукт абароніць дадзеныя і прыкладанні ад пагроз, выбудуе налады прыватнасці ў сацыяльных сетках і заблакуе доступ да прылады ў выпадку страты або крадзяжу. Прыкладанне сумяшчальна з Android і iOS.

Рашэнне падыдзе вам, калі вы выбіраеце мабільнасць і хуткі доступ да дадзеных.

Kaspersky Plus уключае ў сябе ўсе функцыі Kaspersky Standard і пашыраныя прылады абароны вашай прыватнасці, у тым ліку:

  • менеджэр пароляў (патрабуецца ўстаноўка асобнага дадатку), які створыць і будзе захоўваць унікальныя і надзейныя паролі і дакументы;
  • абарону вэб-камеры і мікрафона;
  • сакрэтнае бяспечнае сховішча і шматлікае іншае.

Kaspersky Plus падыдзе, калі вам неабходна максімальная прыватнасць у інтэрнэце. Прыкладанне сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android, iOS.

Не толькі антывірус

Акрамя асноўнай лінейкі Kaspersky прапануе прыкладанні для бацькоўскага кантролю – Kaspersky Safe Kids і Мэнэджар пароляў Kaspersky Password Manager.

Kaspersky Safe Kids – універсальны і эфектыўны лічбавы памочнік для бацькоў, які дапаможа абараніць дзяцей у інтэрнэце і ў рэальным жыцці.

Прыкладанне абараняе дзяцей ад небяспечнага кантэнту, паказвае іх месцазнаходжанне і актыўнасць у інтэрнэце і вучыць падтрымліваць баланс паміж лічбавым і рэальным жыццём. Сярод функцый:

  • кантроль выкарыстання прылады і дадаткаў;
  • фільтр анлайн-кантэнту па катэгорыях;
  • падрабязныя справаздачы;
  • GPS-трэкер і бяспечны перыметр.

Прыкладанне сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android, iOS.

Kaspersky Password Manager – зручны Мэнэджар пароляў, даступны ў адзін клік з любой прылады.

  • Стварайце складаныя і ўнікальныя паролі і захоўвайце іх у зашыфраваным выглядзе.
  • Эканомце ваш час з функцыяй аўтазапаўнення формаў аўтарызацыі.
  • Стварайце сховішчы для прыватнасці асабістых файлаў і дакументаў.
  • Сінхранізуйце ўсе прылады для хуткага доступу да пароляў і важных дакументаў.

Прыкладанне сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android, iOS.

Як карыстацца новымі сервісамі?

  1. Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».

2.Усталюйце абраны дадатак на вашай прыладзе.

3.Зарэгіструйце свой уліковы запіс і ўвядзіце код актывацыі.

Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.


Source URL: https://beltelecom.by/node/968452