Да 500 Мбіт/с! «ЯСНА» прапануе новы тарыфны план

Упершыню "ЯСНА" прапануе сваім абанентам хуткасць Інтэрнэту да 500/250 Мбіт/с! 2 кастрычніка ў папулярнай лінейцы пакетаў паслуг з'явіўся новы тарыфны план "ЯСНА 500 SMART".

Пакет паслуг «ЯСНА 500 SMART» уключае:

- нелімітуемы доступ у Інтэрнэт на хуткасці да 500/250 Мбіт/с;

- інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA па тарыфе "Канапа ТБ" - больш за 100 каналаў;

- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванага часу злучэнняў у сетцы «Белтэлекам»;

- паслугу вызначэння нумара CLIP.

Падлучыць пакет «ЯСНА 500 SMART» могуць фізічныя асобы - абаненты тэхналогіі PON пасля папярэдняга аналізу тэхмагчымасці. Пры заключэнні дагавора абаненту прадастаўляецца тэлевізійная прыстаўка і адно- або двухдыяпазонны роўтар*.

Каб падключыць "ЯСНА 500 SMART", неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі "Белтэлекам". Усе падрабязнасці і кансультацыі - кругласутачна па нумары тэлефона 123.

Кошт "ЯСНА 500 SMART" складае 65 рублёў у месяц.

Карыстальнікам новага тарыфу таксама даступны шырокі пералік паслуг за дадатковую плату: антывірусная абарона, доступ да падпісак "Яндэкс" і "PREMIER", тэматычныя тэлевізійныя пакеты "Прэміум", "Больш за ТБ" і "VIP HD", SMS-апавяшчэнні і іншыя. Замовіць гэтыя паслугі можна ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», дадатку «Мой Белтэлекам» ці кабінеце карыстальніка.

Перавагі пакетаў паслуг «ЯСНА»:

• Тэхналогія GPON - гарантуе высокую хуткасць доступу ў Інтэрнэт і высокую якасць тэлебачання.

• Выгадны кошт – кошт падключэння паслуг у складзе пакета таннейшы, чым па асобнасці. Аплата ўсіх паслуг, уключаных у пакет, робіцца на агульны асабовы рахунак.

• Авансавая форма аплаты – папаўненне асабовага рахунку ажыццяўляецца ў любым аб'ёме, дастатковым для падтрымання станоўчага балансу.

• Прастата падключэння – неабходнае абсталяванне прадастаўляецца ў карыстанне без спагнання платы.

*Двухдыяпазонны роўтэр прадастаўляецца пры наяўнасці ў філіяле адпаведнага абсталявання.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!


Source URL: https://beltelecom.by/node/968176