Конкурс-новыя вяршыні ў прафесійным росце!!!

Конкурсы прафесійнага майстэрства, як форма пазаўрочнай дзейнасці, дапамагаюць паспяхова вырашаць задачы павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, дазваляюць стварыць спрыяльнае асяроддзе для развіцця інтэлекту, удасканалення прафесійных уменняў і навыкаў, развіцця прафесійнага і крэатыўнага мыслення, спрыяюць фарміраванню вопыту творчай дзейнасці ў прафесійнай сферы.

Са слоў нашых калег-конкурс, можна расцэньваць як падвядзенне вынікаў сваёй працы, які дазваляе зірнуць на свой працоўны шлях больш свядома.

Для таго каб прафесійны рост не спыняўся, важна прыслухоўвацца і да меркавання з боку. Асабліва калі яно належыць кампетэнтнаму эксперту. Спецыялісты, якія ацэньваюць на конкурсах, даюць зваротную сувязь, натхняюць на правільныя рашэнні, дапамагаюць выбраць прыярытэты, малююць новыя шляхі развіцця.

Так і было на конкурсе, які зусім нядаўна праходзіў у Гродзенскім філіяле - " мантаж і эксплуатацыя ліній электрасувязі абаненцкага доступу-2023.

Пяць занальных вузлоў электрасувязі Гродзенскага філіяла прадставілі сваіх лепшых супрацоўнікаў. Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў асабістым і камандным заліку.

Аляксандр Сянчыла (намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях філіяла) адзначыў, што ў кожнага спецыяліста ёсць, чым падзяліцца з калегамі. У звычайным жыцці на гэта, як правіла, не хапае сіл, часу або жадання. Адкуль жа тады возьмецца свежы віток энергіі, які дасць рост? Конкурс, як раз, з'яўляецца свабоднай пляцоўкай для дэманстрацыі вопыту і рэалізацыі самых смелых рашэнняў і ідэй. Настроіцца на ўдзел не ўсім проста, але для тых, хто гэта зрабіў, адкрываюцца далейшыя гарызонты.

Любое спаборніцтва не праходзіць бясследна і дае новыя прафесійныя магчымасці.

Вынікі конкурсу:

Асабісты залік:

1 месца - Дзмітрый Тадэвушавіч Куцько (Смаргонскі занальны вузел электрасувязі);

2 месца - Іван Іванавіч Янкоўскі (Смаргонскі занальны вузел электрасувязі);

3 месца - Мікалай Мікалаевіч Саўца (Гродзенскі занальны вузел электрасувязі).

Камандны залік:

1 месца - Смаргонскі занальны вузел электрасувязі;

2 месца-Гродзенскі занальны вузел электрасувязі;

3 месца - Лідскі занальны вузел электрасувязі.

Віншуем!!!


Source URL: https://beltelecom.by/node/967215