Прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 242 "Аб прадастаўленні доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні» РУП «Белтэлекам» аказвае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам паслугу «Прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі». Аказанне юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам паслугі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прадастаўлення доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі і на падставе заключанага Дагавора на права размяшчэння і (або) эксплуатацыі кабеляў электрасувязі, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 18.09.2015 №782. Кошт паслугі вызначаецца дзеючымі тарыфамі РУП «Белтэлекам».

Дагавор на права размяшчэнння і (або) эксплуатацыі кабеляў электрасувязі заключаецца пры наяўнасці ў заказчыка:

  • рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб дазволе на правядзенне праектна-пошукавых работ і будаўніцтва, які ўключае будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыю, ліній электрасувязі;
  • тэхнічных умоў на правядзенне праектна-пошукавых работ і будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыю, ліній электрасувязі; праектнай дакументацыі на будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыю, ліній электрасувязі.

Па ўсіх пытаннях аказання паслугі «Прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі» вы можаце звяртацца ў рэгіянальныя групы па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю філіялаў РУП «Белтэлекам»:

Філіял «МГТС»
Брэсцкі філіял
Віцебскі філіял
Гомельскі філіял
Гродзенскі філіял
Магілёўскі філіял
Мінскі філіял
8017 3594620
80162 202888
80212 271158
80232 296789
80152 432571
80222 292133
8017 5001248

З суб'ектамі гаспадарання, якія па стане на 19 верасня 2015 года мелі заключаныя з РУП «Белтэлекам» дагаворы арэнды / бязвыплатнага карыстання кабельнай каналізацыі, якая знаходзіцца на балансе прадпрыемства і размешчанай па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, будуць заключаны Дагаворы на права размяшчэння і (або) эксплуатацыі кабеляў электрасувязі.

Тарыфы на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі РУП "Белтэлекам"
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслугі Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў
1 Прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі, у месяц за 100 метраў:  
1.1 коаксільныя кабелі ўсіх тыпаў 2,92
1.2 медны кабель дыяметрам да 15 мм 1,95
1.3 медны кабель дыяметрам ад 15,1 да 30 мм 6,81
1.4 медны кабель дыяметрам больш 30 мм 19,45
1.5 ВАЛС 7,24
  Заўвагі.
1 Дадзеныя тарыфы ўстаноўлены і прымяняюцца ў залежнасці ад тыпаў кабеля і зоновых каэфіцыентаў доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні РУП "Белтэлекам", дадатак №2. Зона доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні РУП "Белтэлекам" вызначаецца ў адпаведнасці з Парадкам устанаўлення зоновых каэфіцыентаў на прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні РУП "Белтэлекам", дадатак № 3.
2 Плата за прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі спаганяецца за кожны поўны або не поўны метр. Кошт 1 метра разлічваецца зыходзячы з кошту 100 метраў па тарыфах, устаноўленых падпунктамi 1.1 - 1.5.
3 Пры прадастаўленні паслуг арганізацыям, для якіх прымяняецца паніжаючы каэфіцыент да тарыфаў на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні РУП «Белтэлекам», у адпаведнасці з дадаткам № 4, плата спаганяецца па тарыфах пазіцый 1.1-1.5 з улікам каэфіцыента 0,1 і без прымянення зонавых каэфіцыентаў доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні РУП "Белтэлекам".
4 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.

Зонавыя каэфіцыенты да тарыфаў на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні электрасувязі РУП "Белтэлекам"

Тып кабеля:

Зонавыя каэфіцыенты

Зона I

Зона II

Зона III

Зона IV

Зона V

г. Мінск

Абласныя цэнтры

Гарады: Баранавічы, Кобрын, Пінск, Наваполацк, Орша, Полацк, Жлобін, Мазыр, Светлагорск, Ваўкавыск, Ліда, Навагрудак, Слонім, Барысаў, Жодзіна, Заслаўе, Маладзечна, Слуцк, Салігорск, Бабруйск, Асіповічы.

Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, якія з'яўляюцца раённымі цэнтрамі, за выключэннем пэўных як Зона III

Іншыя населеныя пункты

коаксільныя кабелі ўсіх тыпаў

1

0,551

0,414

0,298

0,209

медны кабель дыяметрам да 15 мм

1

0,554

0,415

0,297

0,210

медны кабель дыяметрам ад 15,1 до 30 мм

1

0,551

0,414

0,297

0,213

медны кабель дыяметрам больш 30 мм

1

0,551

0,414

0,297

0,212

ВАЛС

1

0,566

0,442

0,278

0,146

 

*ПЕРАЛІК 
арганізацый, для якіх прымяняецца паніжаючы каэфіцыент 0,1 да тарыфаў на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні РУП «Белтэлекам»

  1. Дзяржаўныя органы, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Ураду Рэспублікі Беларусь, Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску, Сакратарыят Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь", органы мясцовага кіравання і самакіравання - для размяшчэння апаратаў кіравання.

  2. Бюджэтныя арганізацыі - пры ўмове, што доля сродкаў, якія атрымліваюцца імі ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, складае менш за 50 працэнтаў бюджэтнага фінансавання, якое паступіла на іх рахункі ў папярэднім годзе, калі іншае не прадугледжана ў гэтым пераліку.

  3. Закрытыя акцыянерныя таварыствы "Другі нацыянальны тэлеканал" і "Сталічнае тэлебачанне", Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Нацыянальны філіял (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Рэспубліцы Беларусь, дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне "Белмастацпромыслы" і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс "Кастрычніцкі". 

  4. Дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы і спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў.

  5. Рэспубліканскія ўнітарныя вытворчыя прадпрыемствы папраўчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўныя прафілакторыі Міністэрства ўнутраных спраў.

  6. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі і яго філіялы - рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі.

  7. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер".

  8. Дзяржаўныя юрыдычныя асобы, за выключэннем бюджэтных арганізацый пры ўмове, што доля сродкаў, якія атрымліваюцца імі ад дзейнасци, якая прыносіць даходы, складае менш за 50 працэнтаў бюджэтнага фінансавання, які паступіў на іх рахункі ў папярэднім годзе.

  9. Органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

  10. Установы адукацыі, арганізацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншым арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.