Тэлефанія

Паслугі тэлефоннай сувязі дазваляюць у аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць тэлефонныя злучэнні паміж абанентамі. РУП «Белтэлекам» прадастаўляе разнастайныя спосабы тэлефонных злучэнняў: мясцовыя, міжгароднія (у тым ліку і выхад на мабільныя сеткі) і міжнародныя.

Акрамя асноўных паслуг, абанентам прадастаўляецца шырокі пералік дадатковых паслуг тэлефоннай сувязі, а таксама розныя сэрвісныя прапановы (расшыфроўка размоў, выклік электраманцёра на дом і гэтак далей).

На сённяшні дзень пры падключэнні да паслуг тэлефоннай сувязі, РУП «Белтэлекам» выкарыстоўвае сучасную сістэму IMS (мультымедыйная падсістэма на аснове пратакола Internet). Магчымасці гэтай сістэмы дазваляюць прапаноўваць абанентам як традыцыйныя паслугі тэлефоннай сувязі, так і новыя паслугі і сеткавыя рашэнні.

 


Source URL: https://beltelecom.by/private/telephony