«Белтэлекам» увёў новыя праграмныя прадукты Kaspersky для антывіруснай аховы карпаратыўных сетак

Кампанія «Белтэлекам» прапануе новыя праграмныя прадукты «Лабараторыі Касперскага» для аховы карпаратыўных сетак.

Новыя антывірусныя прапановы даступныя юрыдычным асобам, падключаным да тарыфных планаў доступу да сеткі Інтэрнэт і да пакетаў паслуг з уключанай паслугай доступу да сеткі Інтэрнэт.

Kaspersky Endpoint Security Select (Стандартны) - комплекснае рашэнне для аховы IT-інфраструктуры. Акрамя антывіруснай аховы, забяспечвае ахову мабільных прылад і файлавых сервераў.

Кошт паслугі Kaspersky Endpoint Security Select

Колькасць вузлоў аховы

Кошт на адну копію ПЗ/(Руб /сут без ПДВ)

5-9

0,21

10-14

0,18

15-19

0,17

20-24

0,16

25-49

0,15

Kaspersky Endpoint Security Advanced (Пашыраны) - комплекснае рашэнне для аховы IT-інфраструктуры. Таксама ўключае ў сябе інструменты маніторынгу ўразлівасцяў і кіравання ўстаноўкай выпраўленняў. У камплект уваходзяць і гнуткія сродкі шыфравання, якія ахоўваюць карпаратыўныя даныя на выпадак згубы/крадзяжу ноўтбука/здымнага носьбіта.

Кошт паслугі Kaspersky Endpoint Security Advanced

Колькасць вузлоў аховы

Кошт на адну копію ПЗ/(Руб /сут без ПДВ)

10-14

0,26

15-19

0,25

20-24

0,23

25-49

0,22

Больш падрабязна аб функцыянальных магчымасцях прадуктаў можна даведацца тут