8 кастрычніка ў Ленінскім раёне г. Брэста адбыўся экалагічны турнір «Еўразійскі Кубак Чысціні 2026». У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда маладых работнікаў Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».
У складзе зборнай выступілі:
🔹 Ангеліна Разенкова,
🔹 Яўген Кавальчук,
🔹 Аляксандр Пашкевіч,
🔹 Раман Трафімовіч.
Па выніках напружанай барацьбы каманда «Белтэлекама» заняла ганаровае 2-е месца.
Удзельнікі прадэманстравалі не толькі камандны дух, але і высокі ўзровень экалагічнай адказнасці. У ходзе турніру хлопцы не проста збіралі смецце, але і ажыццяўлялі раздзельны збор другаснай сыравіны, а таксама паспяхова справіліся з тэматычнымі заданнямі.
Дзякуючы зладжанай працы каманды на тэрыторыі каля вуліцы Лейтэнанта Рабцава было сабрана і вывезена 1 тона 600 кілаграмаў адходаў.
Кіраўніцтва і калектыў Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» віншуюць Ангеліну, Яўгена, Аляксандра і Рамана з годным вынікам. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя і ўклад у добраўпарадкаванне роднага горада — прыклад для ўсіх нас!
Даведачна: «Еўразійскі Кубак Чысціні» — гэта міжнародны праект, накіраваны на папулярызацыю раздзельнага збору адходаў і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі.