22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

У гэты памятны дзень мы схіляем галовы перад светлай памяццю мільёнаў беларусаў, якія сталі ахвярамі нацысцкіх захопнікаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Супрацоўнікі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным гэтай гадавіне. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі, каб адзіным парывам ушанаваць гераічнае мінулае нашай краіны.

У рамках памятнай цырымоніі работнікі філіяла ўсклалі жывыя кветкі да мемарыяльнага комплексу, аддаючы даніну павагі подзвігу воінаў-вызваліцеляў і мірных жыхароў, закатаваных у канцлагерах і спаленых вёсках. Супрацоўнікі Брэсцкага філіяла ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, аддаўшы даніну глыбокай павагі ўсім, хто цаной свайго жыцця абараніў незалежнасць нашай Радзімы.

Мы шануем мужнасць і стойкасць тых, хто змагаўся за свабоду нашай Айчыны, і сумуем аб нявінных ахвярах генацыду. Для супрацоўнікаў «Белтэлекама» памяць аб трагедыі мінулага — гэта маральны арыенцір, напамін пра далікатнасць міру і цану, заплачаную за наша сённяшняе. Няхай жахi вайны ніколі не паўторацца на нашай зямлі.


Source URL: https://beltelecom.by/node/986492