Выязны прыём першага намесніка міністра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь пройдзе ў Пружанах

11 чэрвеня 2026 года з 15:00 да 16:00 ў Пружанскім участку паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта" першы намеснік міністра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 8 (01632) 3-09-75.

Жыхары Пружанскага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (паштовай і электрасувязі) і лічбавага развіцця.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (01632) 3-09-75

у працоўныя дні з 09:00 да 14:00.

Месца правядзення прыёму: 

Пружанскі УПС 

г.Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 12, кабінет начальніка УПС


Source URL: https://beltelecom.by/node/986271