Дзень горада ў Пінску: разам з «Белтэлекам»!
27 верасня у г.Пінску РУП «Белтэлекам» стаў часткай вялікага гарадскога свята. Наша пляцоўка сабрала мноства гасцей і стала па-сапраўднаму сямейным цэнтрам прыцягнення.
У гэты дзень мы пастараліся зрабіць горад яшчэ ярчэй, а яго жыхароў — шчаслівей. Для самых маленькіх грамадзян мы зладзілі асобнае свята з вясёлай анімацыяй, пакуль іх бацькі маглі атрымаць дэталёвую кансультацыю па ўсіх паслугах сувязі.
Нашы спецыялісты былі на сувязі, каб:
- Расказаць аб выгадных тарыфах і дапамагчы падабраць аптымальнае рашэнне для дома і сям'і.
- Растлумачыць тонкасці падключэння высакахуткаснага інтэрнэту і лічбавага тэлебачання.
- Прадэманстраваць новую тэхніку (смартфоны, роўтары, тэлевізары і многае іншае), якую можна набыць з камфортнай растэрміноўкай.
Мы дзякуем усім пінчукам за гэтае свята! Вашы ўсмешкі — лепшая ацэнка нашай працы. Мы заўсёды рады быць вашым надзейным партнёрам і дапамагаць вам заставацца на сувязі з самым важным.