"Відэакантроль" ад "Белтэлекам" у Віцебску – у нас юбілейны абанент!

Ганна Галецкая-наш 20-тысячны абанент паслугі "Відэакантроль " у Віцебску.
Сёння Ганну Аляксандраўну ўрачыста ўшаноўвалі ў нашым офісе продажаў. У падарунак ад кампаніі «Белтэлекам» сям'і Галецкіх уручылі сертыфікат на прадастаўленне зніжкі ў памеры 99 працэнтаў на карыстанне пакетам паслуг «Ясна 500 Smart» і паслугі «Відэакантроль» на працягу года.
Як адзначыла віцяблянка, навіна пра тое, што яе сям'я апынулася юбілейным абанентам паслугі «Відэакантроль», стала для ўсіх дамачадцаў прыемнай нечаканасцю.
- Кажуць, пачаткоўцам шанцуе. Цяпер у гэтым мы пераканаліся асабіста, калі ўпершыню заключылі дамову з «Белтэлекамам» і адразу ж атрымалі выдатны падарунак, – распавяла Ганна.
- Нам удвая прыемней пачынаць свой шлях з "Белтэлекамам " з такой радаснай падзеі. Кампаніі жадаем далейшага росквіту! Мы ж, у сваю чаргу, будзем з задавальненнем і далей карыстацца прадастаўляемымі ёю паслугамі.

Аляксей Гарбадзей, начальнік Віцебскага ЗВЭС:
- 20-тысячны абанент паслугі Відэакантроль у шматкватэрнай забудове Віцебска-гэта не проста лічба, гэта сведчанне даверу нашых кліентаў і высокай эфектыўнасці нашай паслугі.
- Я хачу шчыра падзякаваць нашым абанентам за выбар і давер да "Белтэлекама". Мы пастаянна працуем над якасцю нашых рашэнняў і пашыраем функцыянальныя магчымасці паслуг.
"Белтэлекам" - заўсёды побач у важныя моманты вашага жыцця!


Source URL: https://beltelecom.by/node/981499