Увага! Выязны прыём грамадзян у Лёзна з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі"

21 жніўня бягучага года з 12.00 да 13.00 намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам" Галашчоў Дзмітрый Анатольевіч правядзе прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам", у Лёзненскім участку электрасувязі па адрасе: г.п.Лезна, вул. Камсамольская, 46 (кабінет начальніка) з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне ў Лёзна (802138) 5 12 50.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (802138) 5 20 00.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://beltelecom.by/node/981489