Конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтамабіляў

Правядзенне конкурсаў вадзіцельскага майстэрства мае вялікае значэнне для павышэння бяспекі на дарогах і паляпшэння навыкаў кіравання. Такія мерапрыемствы дазваляюць кіроўцам удасканальваць свае прафесійныя якасці, асвойваць новыя тэхнікі кіравання аўтамабілем і павышаць узровень культуры на дарогах. Конкурсы спрыяюць абмену вопытам паміж удзельнікамі, спаборніцтвы матывуюць вадзіцеляў выконваць правілы дарожнага руху.

 На базе Кобрынскага ЗВЭС адбыўся 1-ы, адборачны, этап конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтамабіляў філіяла. У конкурсе прынялі ўдзел 5 каманд, якія прадстаўляюць асноўныя структурныя падраздзяленні філіяла.

Спаборніцтвы праводзіліся ў 2-х класах аўтамабіляў-легкавыя (Лада Ларгус) і грузавыя (ГАЗ-2705).  Па выніках правядзення 1-га этапу конкурсу пераможцамі сталі:

У класе легкавых аўтамабіляў (Лада Ларгус):

1 месца - Тыбец Сяргей Фёдаравіч, кіроўца аўтамабіля 4 разраду транспартнага ўчастка Пінскага ЗВЭС,
2 месца - Краўчук Віктар Мікалаевіч, кіроўца аўтамабіля 4 разраду Іванаўскай транспартнай групы транспартнага ўчастка Кобрынскага ЗВЭС,
3 месца - Пяшко Аляксандр Лявонцьевіч-кіроўца аўтамабіля 5 разраду транспартнага ўчастка.

У класе грузавых аўтамабіляў (ГАЗ-2705):

1 месца - Сяргееў Эдуард Аляксандравіч, кіроўца аўтамабіля 4 разраду транспартнага цэха,
2 месца - Палхоўскі Васіль Васільевіч, кіроўца аўтамабіля 4 разраду Столінскай транспартнай групы транспартнага ўчастка Пінскага ЗВЭС,
3 месца - Лазько Віктар Леанідавіч, кіроўца 4 разраду Жабінкаўскай транспартнай групы транспартнага ўчастка Кобрынскага ЗВЭС.

У агульнакамандным заліку пераможцамі сталі:

1 месца - каманда Пінскага ЗВЭС,
2 месца - каманда транспартнага ўчастка,
3 месца - каманда Кобрынскага ЗВЭС.

 


Source URL: https://beltelecom.by/node/973733