Міжнародны Марш Міру

XXXIV Міжнародны Марш міру стартаваў 15 ліпеня 2024 года і праходзіць па маршруце: Курск – Віцебск – Мінск – Гродна – Брэст – Моталь – Нясвіж – Магілёў –Гомель – Курск.

Сёлета марш прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У г. Брэст прыбыла дэлегацыя з г. Курска

Удзельнікі патрыятычнай акцыі, а гэта кіраўнікі навучальных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў, валанцёры і школьнікі, супрацоўнікі Брэсцкага філіяла РУП Белтэлекам, прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак у Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

"Марш міру" накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне пачуцця абавязку і патрыятызму ў падрастаючага пакалення. Таксама, падчас сустрэч, будуць падпісаны пагадненні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве.


Source URL: https://beltelecom.by/node/973570