«Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024»: што прадставіць «Белтэлекам» на выставе

19 чэрвеня 2024 года ў Мінску адкрылася ІІ Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024».

У гэтым годзе форум пашырыць свае межы і навукова-дзелавую праграму. Эксперты абмяркуюць сучасныя выклікі і рашэнні ў сферы бяспекі, прамысловага і тэхналагічнага развіцця, міжнароднага супрацоўніцтва.

Выставачная частка мерапрыемства прадэманструе інавацыйныя распрацоўкі і гатовыя праекты ў галіне ахоўных сістэм, тэхнікі і абсталявання для гарантавання бяспекі.

Сёння "Белтэлекам" паспяхова працуе над стварэннем лічбавай экасістэмы - устойлівай прасторы для камфортнага жыцця і эфектыўнай работы. На выставе аператар прадставіць свае тэхналагічныя рашэнні для бяспечнага асяроддзя. Яе важнай часткай стаў "Відэакантроль", які дазваляе павысіць бяспеку ў гарадах і сельскай мясцовасці, у жылых мікрараёнах і на вытворчых аб'ектах. На сённяшні дзень паслуга даступная юрыдычным асобам, жыхарам шматкватэрных і прыватных дамоў

"Відэакантроль" – гэта папулярнае комплекснае рашэнне, якое ўключае набор інструментаў для стварэння лёгка маштабiруемай сістэмы выдаленага маніторынгу. Карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў архіва, які надзейна захоўваецца ў data-цэнтрах "Белтэлекама" да 30 сутак, а пры неабходнасці тэрмін захоўвання можна павялічыць. Праглядаць інфармацыю можна з любой прылады з доступам у сетку Інтэрнэт.

Спецыялісты кампаніі правядуць абследаванне аб'екта і прапануюць аптымальны сцэнар устаноўкі відэакамер унутры або звонку будынкаў, арганізуюць працоўныя месцы для прагляду відэаінфармацыі.

"Белтэлекам" таксама забяспечыць:

• узгадненне схемы размяшчэння відэакамер;

• пракладку неабходных камунікацый;

• усталёўку абсталявання;

•настройку праграмнага забеспячэння на працоўным месцы адміністратара;

• кругласутачную тэхнічную падтрымку.

Акрамя таго, кожны кліент мае магчымасць у любы момант замовіць дадатковыя відэакамеры ці перамясціць існуючыя.

На экспазіцыі "Белтэлекам" наведвальнікі змогуць пазнаёміцца ​​з функцыяналам паслугі, інтэрфейсам кіравання "Відэакантролем", пратэставаць дадатковыя опцыі і сэрвісы. Спецыялісты таксама раскажуць аб шырокай лінейцы прапаноў для карпаратыўных кліентаў і пракансультуюць па пытаннях выкарыстання і падключэння паслуг.

Выстава “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024» працягнецца да 21 чэрвеня па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111, «Мінск-Арэна».

Запрашаем на экспазіцыю “Белтэлекам”!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://beltelecom.by/node/973212