Новыя прызначэнні ў Гродзенскім філіяле

Сёння, 28 мая, на пасаду начальніка Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла "Белтэлекам" прызначаны Віталь Ігаравіч Манід. З новай пасадай Віталя Ігаравіча прыехаў павіншаваць дырэктар Гродзенскага філіяла "Белтэлекам" Аляксандр Станіслававіч Нікадон.

Віталь Ігаравіч нарадзіўся 30 жніўня 1988 года ў Смаргоні. Скончыў "Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі". Свой працоўны шлях пачаў у 2008 годзе з пасады кабельшчыка-спайшчыка чацвёртага разраду лінейна-тэхнічнага ўчастка нумар дваццаць восем філіяла "Міжгародняя сувязь" у Смаргоні.

Далей "паднімаўся" па службовых усходах і да цяперашняга часу займаў пасаду начальніка лінейна-тэхнічнага ўчастку Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі.

Жанаты, выхоўвае двух сыноў.

Віталь Ігаравіч! Жадаем Вам ісці насустрач новым поспехам, новым заслугам, новым дасягненням. Велізарных сіл, працоўнага энтузіязму, смеласці і рашучасці. Павагі калектыву і падтрымкі блізкіх людзей.


Source URL: https://beltelecom.by/node/972655