Тэлебачанне за горадам і на дачы ад «Белтэлекам»
З надыходам цёплага надвор'я хочацца ўцячы ад гарадской мітусні на дачу, у вёску да бацькоў або адправіцца ў загарадны дом. Але як жа абысціся без любімых тэлеканалаў, свежых навін, прагнозу надвор'я, серыялаў і фільмаў? Сёння ёсць рашэнне!
«Белтэлекам» прапануе некалькі варыянтаў падлучэння тэлебачання за горадам ці на лецішчы:
• Эфірнае тэлебачанне
• Падключэнне па тэхналогіі LTE
З эфірным тэлебачаннем ZALA вы зможаце глядзець тэлеканалы ў лічбавай якасці практычна ў любым кутку*. Падлучыць яго можна асобна або ў складзе пакета паслуг "ЯСНА 100 Дом + Дача"**.
Лінейка "Дом + Дача" дазваляе карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі дома і глядзець любімыя перадачы і фільмы ў выдатнай якасці нават за рысай горада.
Пакет паслуг «ЯСНА 100 Дом + Дача» уключае:
• доступ да Інтэрнэта на хуткасці да 35/100 Мбіт/с на прыём і да 17,5/50 Мбіт/с на перадачу;
• нелімітаваны доступ да грамадскіх пунктаў Wi-Fi з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў;
• безліміт званкоў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай вызначальніка нумара;
• інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA з тарыфам "ZALA: Усё ўключана";
• эфірнае тэлебачанне ZALA "Стандарт ТБ".
Прыстаўку эфірнага тэлебачання ZALA можна пераносіць як з кватэры на дачу, так і ў вёску, і назад. Абсталяванне выдаецца абаненту бясплатна на час дзеяння дамовы.
"Сямейны 5 LTE" – магчымасць падключыць сучасныя паслугі сувязі па тэхналогіі LTE, якая дазволіць атрымаць доступ да тэлебачання, высакахуткаснага інтэрнэту і іншых сучасных сэрвісаў нават у аддаленых месцах, дзе раней гэта было немагчыма.
"Сямейны 5 LTE" уключае:
• нелімітаваны доступ у сетку Інтэрнэт на базе сеткі LTE на хуткасці да 5 Мбіт/с на прыём і 5 Мбіт/с на перадачу;
• інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плана "Канапа ТБ";
• тэлефонную сувязь з безлімітнымі званкамі па сетцы «Белтэлекам» з дадатковай паслугай вызначэння нумара CLIP.
Падключыцца на "Сямейны 5 LTE" могуць абаненты – фізічныя асобы, якія знаходзяцца ў зоне ўпэўненага прыёму бесправадной сеткі LTE (4G).
Дзе падключыць?
• у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама», звярнуўшыся па тэлефоне ці па электроннай пошце;
• пакінуць заяўку на сайце.
Падрабязная інфармацыя аб паслугах "Белтэлекам" і кансультацыя па ўсіх пытаннях - кругласутачна па нумары 123.
*Паслуга прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання: хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем.
**Пакет паслуг прадастаўляюцца абанентам – фізічным асобам, падключаным па тэхналогіі GPON.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!