ААТ "Александрыйскае" - лідэр па колькасці падключаных камер у Магілёўскай вобласці

З моманту запуску паслугі "Відэакантроль" ААТ "Александрыйскае" лідзіруе па колькасці падключаных камер у Магілёўскай вобласці. Іх колькасць складае амаль 1200 адзінак!

Учора дырэктар Магілёўскай філіі "Белтэлекам" Андрэй Чорны ўручыў прадстаўнікам ААТ "Александрыйскае" вялікі тэлевізар і кнігу "Гісторыя электрасувязі Беларусі". Гэта не толькі падарунак, але і сімвал паспяховага і плённага супрацоўніцтва.

"Мы выказваем глыбокую падзяку кампаніі "Белтэлекам" за прадастаўленую паслугу "Відэакантроль" і падарункі нашай арганізацыі. Выкарыстанне відэаназірання дало магчымасць нам не толькі аптымізаваць затраты, але і значна ўзмацніць кантроль за працэсамі на тэрыторыі нашай арганізацыі, павысіўшы іх эфектыўнасць", - адзначыў Барыс Жылка , намеснік дырэктара па бяспецы ААТ "Александрыйскае".


Source URL: https://beltelecom.by/node/971503