Віцебская вобласць - лідар у прасоўванні платформы "Мой горад"

Віцебская вобласць - лідар у прасоўванні лічбавага памочніка "Мой горад"

З моманту запуску пілотнага праекта ў Полацку ў 2021 годзе, мабільны дадатак "Мой горад" стаў незаменным інструментам для больш чым 17 тысяч жыхароў дванаццаці гарадоў паўночнага рэгіёна.

Платформа акумулюе разнастайную інфармацыю аб мясцовых паслугах, прадпрыемствах, службах і дае магчымасць заказваць паслугі онлайн, атрымліваць зваротную сувязь і нават знаёміцца са славутасцямі.

Комплексны праект быў распрацаваны Мінсувязі і " Белтэлекам " з мэтай павышэння камфорту і якасці жыцця гараджан.
У найбліжэйшай будучыні да платформы далучацца Паставы, Наваполацк, Верхнядзвінск, Талачын і іншыя населеныя пункты.

Падрабязней у газеце "Віцебскія весці":
https://vitvesti.by/obshestvo/vitebskaia-oblast-stala-liderom-v-prodviz…


Source URL: https://beltelecom.by/node/970133