Забяспечваем бяспеку выкарыстання тэхнікі на дарогах зімой
На днях прадстаўнікі прафсаюза, аховы працы і транспартнага аддзела правялі маніторынг грамадскага кантролю за бяспекай выкарыстання аўтатрактарнай і транспартнай тэхнікі на прадпрыемствах Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі і ў галаўным падраздзяленні Магілёўскага філіяла "Белтэлекам".
У ходзе праверкі ацэньваліся наступныя аспекты:
- падрыхтоўка аўтатрактарнай тэхнікі да працы ў зімовых умовах;
- забеспячэнне работнікаў зімовым спецвопраткай і абуткам;
- правядзенне перадрэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў;
- захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях;
- наяўнасць у работнікаў, якія маюць раз'язны характар працы, святлоадбівальных элементаў.
Правядзенне такога маніторынгу з'яўляецца важным мерапрыемствам, якое гарантуе бяспеку на дарогах і абараняе здароўе вадзіцеляў і пасажыраў. Гарантаванне бяспекі на дарогах у зімовы перыяд асабліва актуальна з-за пагаршэння ўмоў надвор'я.