Выдзеленыя лініі і каналы | Beltelecom

Выдзеленыя лініі і каналы

Старонка для друку

РУП «Белтэлекам» прадастаўляе ў карыстанне каналы і тракты як па ўсей тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
 Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне каналаў і трактаў» дазволіць Вам арганізаваць надзейную сувязь паміж кампутарнымі і інфармацыйнымі сеткамі, любога геаграфічнага накірунку:  мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя.
Дзякуючы разгалінаванай сетцы, РУП "Белтэлекам" мае магчымасць аб'яднаць тэрытарыяльна аддаленыя  (падраздзяленні) прадпрыемствы ў адзіную абароненую карпаратыўную сетку.
 Можа быць забяспечана прапусная магчымасць каналаў ад 64 кбіт/с да 140 Мбіт/с. Пры неабходнасці мы забяспечым Вам і больш хуткасныя мясцовыя каналы.
 Акрамя магістральных каналаў РУП «Белтэлекам» прадастаўляе паслугу «Канал доступу», якая дазваляе арганізаваць канал сувязі (частку канала) паміж абсталяванем Абанента, якое знаходзіцца па-за вузлом доступу РУП «Белтэлекам», і бліжэйшым вузлом доступу РУП «Белтэлекам».

Версия для слабовидящих