Спосабы аплаты | Beltelecom

Спосабы аплаты

Парадак і форма аплаты за паслугі "Белтэлекам" вызначаюцца дагаворам на адпаведную паслугу.

Пры крэдытным спосабе аплаты сума за аказаныя паслугі выстаўляецца фізічным асобам у выглядзе агульнага рахунку за паслугі тэлефоннай сувязі.

Па ўсіх паслугах «Белтэлекам» можна ажыццяўляць аплату ў выглядзе авансавага плацяжу. Пры такой сістэме разлікаў абанент на свой асабовы рахунак (або) разліковы рахунак аператара электрасувязі ўносіць грашовыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для аплаты паслуг электрасувязі па меры іх спажывання. Сума авансавых плацяжоў вызначаецца самім абанентам з улікам аб’ёму спажываемых паслуг электрасувязі. Папаўняць асабовы рахунак можна на любую суму і так часта, як Вам гэта зручна!

Спосабы аплаты (для фізічных асоб)

Наяўныя, пластыкавыя карты, электронныя грошы і г.д.

Папоўніць асабовы рахунак за паслугі byfly™, ZALA™, а таксама пакеты паслуг абанент мае магчымасць таксама пры дапамозе карт экспрэс-аплаты, а таксама пры дапамозе паслугі «Абяцаны плацёж».

Карты экспрэс-аплаты выпускаюцца наміналам 10 руб. і рэалізуюцца ў аддзяленнях сувязі РУП "Белпошта". У выкарыстанні яшчэ знаходзяцца карты наміналаў з указаннем на іх наміналу да дэнамінацыі: 20000, 35000, 100000 рублёў (дадзеныя карты адпаведна маюць намінал у цэнах пасля дэнамінацыі 2 руб., 3,5 руб., 10 руб.). Для папаўнення рахунку выкарыстоўваецца пін-код, нанесены на карту пад ахоўным слоем. Для папаўнення асабовага рахунку ў асабістым кабінеце карыстальніка скарыстайцеся інструкцыяй па папаўненні асабовага рахунку з дапамогай карт экспрэс-аплаты.
 Аплаціць паслугі (ZALA, byfly, пакеты паслуг) магчыма або пры дапамозе «Інфармацыйнага парталу» ZALA у раздзеле «Плацяжы» рубрыцы «Плацяжы па картах экспрэс-аплаты», або папоўніць рахунак у асабістым кабінеце карыстальніка, выбраўшы ўтыліту «Актывацыя карты экспрэс-аплаты».
Для аплаты пры дапамозе «Інфармацыйнага парталу» ZALA неабходна ў полі «Лагін» увесці нумар дадатку на паслугу, па якім неабходна правесці папаўненне рахунку (лагін указаны ў бланку заказа на паслугу) і запоўніць палі PIN 1 і PIN 2 дадзенымі, указанымі на карце экспрэс-аплаты.
Для папаўнення асабовага рахунку ў асабістым кабінеце карыстальніка скарыстайцеся інструкцыяй па папаўненні асабістага рахунку пры дапамозе карт экспрэс-аплаты.

Для таго, каб папоўніць свой асабовы рахунак пры дапамозе сэрвісу «Абяцаны плацеж», неабходна ўвайсці ў «Кабінет карыстальніка». В закладцы «Аперыцыі» трэба выбраць функцыю «Рэгістрацыя абяцанага плацяжу». У полі «Сума» - увесці патрэбную суму абяцанага плацяжу, якая не перавышае 15 рублёў. На працягу трох каляндарных дзён з моманту заказу сэрвісу «Абяцаны плацеж» неабходна пацвердзіць яго аплатай раэльнымі грашыма.
Карыстацца сэрвісам «Абяцаны плацёж» магчыма столькі разоў, колькі пажадае абанент, аднак замовіць новы «Абяцаны плацёж» магчыма толькі тады, калі паярэдні будзе аплачаны.
Інфармацыя пра замоўлены сэрвіс «Абяцаны плацёж» адлюстроўваецца ў асабістым кабінеце карыстальніка ў раздзеле «Інфармацыя» ва ўтыліце «Залічаныя плацяжы і карэкціроўкі».
Калі на працягу трох дзён з моманту заказа сэрвісу «Абяцаны плацёж» плацёж не будзе пацверджаны рэальнай аплатай, сума «Абяцанага плацяжу» будзе спісана з асабовага рахунку абанента.

Аплата праз сістэму «Разлік» 

Сістэма «Разлік» – Аўтаматызаваная інфармацыйная Сістэма адзінай Разліковай і інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. (сайт сістэмы - www.raschet.by, тэлефон кантакт-цэнтра - 141)

Сістэма ”Разлік“ дазваляе ажыццявіць аплату ў любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банкаў, пры дапамозе мабільнага банкінгу і г.д. (дадатковы пералік пунктаў банкаўскага абслугоўвання).

Вы зможаце аплаціць вашы тавары/паслугі пры дапамозе наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацёжных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання  банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Каб ажыццявіць плацёж неабходна:

 

  1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП)
  2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён
  3. Выбраць паслугу для аплаты:
    • Byfly, ZALA, Максіфон, Разумны дом
    • Закрыты тэлефон
    • Разавы плацёж
    • Тэлефон
    • ТСІС
  4. Выбраць нумар плацельшчыка са спіса
  5. Увесці патрэбны нумар
  6. Увесці суму плацяжу (калі не пазначана)
  7. Праверыць дакладнасць інфармацыі
  8. Ажыццявіць плацёж