Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі | Beltelecom

Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі

Старонка для друку

Паслуга дазваляе ажыццяўляць збор тэхналагічнай інфармацыі, рэзультатаў вымярэнняў і/альбо іншага трафіка з тэхналагічнага абсталявання Заказчыка, падключанага да кропак маніторынга, і перадаваць сабраную інфармацыю ў цэнтр маніторынга з неабходнай перыядычнасцю.

Схема арганізацыі паслугі прадугледжвае размяшчэнне кропак маніторынга і цэнтра маніторынга на мясцовым і/альбо рэгіянальным узроўнях сеткі перадачы дадзеных.

Паслуга «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» прадастаўляецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, за выключэннем Аператараў электрасувязі, якія маюць спецыяльнае дазваленне (ліцэнзію) МСіІ на аказанне паслуг электрасувязі.

Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» можна азнаеміцца ў раздзеле Парадак аказання паслугі /by/node/6334
 

Тарыфы на паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 16 снежня 2018 года

Нумар п/п

Найменне
Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць , беларускіх рублёў
1
Арганізацыі сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, у залежнасці ад колькасці адначасова падключаемых кропак сеткі (кропак маніторынга), аднаразова:
 
1.1
да 10 кропак уключна
29,6
1.2
ад 11 да 25 кропак уключна
49,8
1.3
ад 26 да 50 кропак уключна
99,8
1.4
ад 51 да 100 кропак уключна
197,2
2
Абаненцкая плата за адну кропку сеткі (кропку маніторынга),  у месяц
 
2.1
з прапускной магчымасцю 64 Кбіт/с
2,36
2.2
з прапускной магчымасцю 128 Кбіт/с
2,48
2.3
з прапускной магчымасцю 256 Кбіт/с
2,60
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі
1. Наступная інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
2. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
3. Кропка сеткі (кропка маніторынгу) - канцавы вузел сеткі тэлеметрыі (інтэрфейс СПД з прапускной здольнасцю 64Кбіт/с, 128Кбіт/с, 256Кбіт/с).
4. Асноўныя тэхналогіі доступу, якія выкарыстоўваюцца для стварэння сетак збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі - хDSL, PON.
5. Пры арганізацыі паслугі Заказчыку прадастаўляецца канцавое абсталяванне. Тып канцавога абсталявання вызначаецца тэхналогіяй, якая выкарыстоўваецца.
6. Пры пашырэнні дзеючай сеткі плата за арганізацыю зноў  падключаных кропак сеткі спагняецца зыходзячы з колькасці новых кропак падключэння  (без уліку дзеючых). 
7. Паслуга "Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі" не прадугледжвае доступ у інтэрнэт.

 

Версия для слабовидящих