СТК | Beltelecom

СТК

Старонка для друку

Сэрвісная тэлефонная карта (СТК) - гэта карта папярэдняй аплаты тэлефонных злучэнняў. Пры дапамозе СТК абанентам Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца паслугі міжгародняй і міжнароднай сувязі.

СТК - гэта невялікая  картка, якой зручна карыстацца і якая лёгка змяшчаецца ў кашальку альбо кармане. На кожную картку нанесены індывідуальны PIN-код (персанальны ідэнтыфікацыйны  нумар), неабходны для атрымання доступу да сістэмы. Гэты PIN-код неабходна набраць пры ўстанаўленні тэлефоннага злучэння.

Пры дапамозе СТК вы заўсёды зможаце патэлефанаваць з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку і з таксафона. Акрамя таго, СТК даюць Вам магчымасць у любы час скарыстацца паслугай «Беларусь Дырэкт»

Набыць СТК вы можаце ў аддзяленнях сувязі РУП «Белпошта».
Пасля выдалення ахоўнай паласы становіцца даступным PIN-код для атрымання паслугі. Карткай СТК магчыма карыстацца з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку і з таксафона. Пры карыстанні карткай з таксафонаў звычайная тэлефонная картка дадаткова не патрэбная. Прычым карту ў  картапрыёмнік устаўляць не патрэбна, дастаткова ўвесці PIN-код. Пры неабходнасці можна скарыстацца падказкамі на самой карце альбо памятцы. Сэрвісную карту нельга папоўніць. Звярніце ўвагу на тое, што тэрмін дзеяння карты СТК абмежаваны (тэрмін дзеяння ўказваецца на карце).

Кошт 1 хвіліны размовы залежыць ад наміналу карткі: чым вышэй намінал, тым ніжэй кошт 1 хвіліны размовы.
 
 

Тарыфы на паслугу "Тэлефонны сэрвіс Інтэлектуальнай сеткі" для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

 
Уводзяцца з 16 снежня 2018 года
№ п/п Найменне паслуг (накірунак, тарыфныя зоны) Кошт 30 сек тэлефоннага злучэння ў тарыфных адзінках
з 06.00 да 23.00  з 23.00 да 06.00 
1 Сэрвісныя тэлефонныя карты    
       
1.1 Міжгароднія тэлефонныя злучэнні 10 5
1.2 Аварыйныя, даведачныя, экстранныя службы і медыцынскія ўстановы Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-01799ххх11 аплата не спаганяецца (за выключэннем кошту міжгародняга тэлефоннага злучэння)
       
1.3 За даведку, якая выдаецца тэлефаністам мясцовай тэлефоннай сеткі аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных 122 232
1.4 Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11    
       
1.4.1 За даведку, якая выдаецца службай часу, кругласутачна 33 33
1.4.2 Паслугі аўтаінфарматара, кругласутачна 49 49
1.4.3 Прагноз надвор'я, кругласутачна 49 489
1.4.4 Сэрвісныя інфармацыйныя паслугі 161 161
1.4.5 ГарІнфаСэрвіс 161 161
1.4.6 "Пасмяемся" 67 67
1.5 Пры выхадзе абанента сеткі стацыянарнай электрасувязі     
1.5.1 да абанентаў сотавай рухомай электрасувязі 28 19
1.5.2 к абанентаў, арганізаваных на нумарацыі +375740ХХХХХХХ 33 33
1.6 Міжнародныя злучэнні    
1.6.1 СНД I 174 122
1.6.2 IP-тэлефанія СНД I 122 122
1.6.3 СНД II 179 126
1.6.4 СНД III 217 152
1.6.5 Еўропа I 166 117
1.6.6 IP-тэлефанія Еўропа I 117 117
1.6.7 Еўропа II 179 125
1.6.8 IP-тэлефанія Еўропа II 125 125
1.6.9 Еўропа III 217 152
1.6.10 IP-тэлефанія Еўропа III 152 152
1.6.11 СВЕТ I 272 136
1.6.12 IP- тэлефанія СВЕТ I 136 136
1.6.13 СВЕТ II 598 299
1.6.14 IP-тэлефанія СВЕТII 299 299
1.7  "Беларусь Дырэкт" для СТК 299 299
    Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў
2 Кошт адной тарыфнай адзінкі для СТК 0,00115
3 Кошт сэрвіснай тэлефоннай карты  
3.1 2000 тарыфных адзінак 2,85
3.2 4000 тарыфных адзінак 5,25
3.3 8000 тарыфных адзінак 10,00
3.4 16000 тарыфных адзінак 19,50
3.5 30000 тарыфных адзінак 36,50