У Мінску падключаны 200-тысячны абанент xPON | Beltelecom

У Мінску падключаны 200-тысячны абанент xPON

Старонка для друку

Кампанія «Белтэлекам» паведамляе, што 7 жніўня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь быў падключаны 200-тысячны абанент xPON. Юбілейным абанентам стала Таццяна Станкевіч, жыхарка горада Мінска, якая пражывае ў доме, дзе была праведзена рэканструкцыя тэлекамунікацйнай сеткі па тэхналогіі xPON.

Падарункавыя сертыфікаты на прадастаўленне паслуг byfly па тарыфным плане «Рэкорд 100» і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA з усімі дадатковымі пакетамі былі ўручаны Таццяне Станкевіч намеснікам дырэктара філіяла МГТС па продажах і абслугоўванні кліентаў Трыпуцень Таццянай Пятроўнай.

Новая тэхналогія актыўна ўкараняецца кампаніяй "Белтэлекам" па ўсёй тэрыторыі краіны: у новай і ўжо існуючай жылой забудове, офісных і грамадскіх будынках Мінска, абласных і буйных раённых цэнтрах.

Для абанентаў, падключаных да паслуг РУП «Белтэлекам» па тэхналогіі xPON, у наступны час дзейнічаюць спецыяльныя прапановы, якія дазваляюць скарыстацца зніжкамі  на тарыфныя планы лінейкі «Рэкорд» да канца 2014 года.

Падрабязней аб геаграфіі падключэння па тэхналогіі xPON магчыма даведацца тут

Аб перавагах тэхналогіі xPON магчыма даведацца, калі перайсці па спасылцы або патэлефанаваць па нумары даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).