«Белтэлекам» атрымаў перамогу ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства кіроўцаў | Beltelecom

«Белтэлекам» атрымаў перамогу ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства кіроўцаў

Старонка для друку
У пачатку красавіка 2018 года адбыўся міжгаліновы этап Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтамабіляў «Беларускі майстар 2018», у якім прынялі ўдзел работнікі галін аховы здароўя, сувязі, хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці і інш. Галіна сувязі прадстаўлялі РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта» і ААТ «Белсувязьбуд».
 
У каманду РУП «Белтэлекам» увайшлі Валянцін Усціменка, кіроўца аўтамабіля 5-га разраду транспартнага цэха Гомельскага філіяла, і Іван Саковіч, кіроўца аўтамабіля 4-га разраду транспартнага цэха Гродзенскага філіяла.
 
Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы. У тэарэтычным конкурсе арганізатары правяралі веды ўдзельнікаў па частцы Правілаў дарожнага руху, задавалі пытанні па ўладкаванню і тэхнічнаму абслугоўванню аўтамабіляў. Канкурсанты таксама біліся ў інтэрактыўнай інтэлектуальнай віктарыне «IQ-квіз». Практычны этап уключаў у сябе хуткаснае манеўраванне на аўтадроме. Менавіта гэты этап запатрабаваў ад удзельнікаў не толькі вопыту і практычных навыкаў, але і высокага майстэрства!
 
Спаборніцтвы праходзілі азартна і напружана, бо за рулём знаходзіліся сапраўдныя прафесіяналы. У выніку ў асабістым заліку сярод вадзіцеляў легкавых аўтамабіляў Іван Саковіч падзяліў 1-2-е месца з прадстаўніком галіны аховы здароўя, а Валянцін Усціменка заняў 2-е месца сярод кіроўцаў грузавых аўтамабіляў. Такім чынам, у агульным заліку каманда РУП «Белтэлекам» заняла 1-е месца, апярэдзіўшы каманду галіны аховы здароўя. На 3-м месцы размясцілася каманда РУП «Белпошта».

Віншуем удзельнікаў з перамогай!