Музычны марафон | Beltelecom

Музычны марафон

Паслуга "Музычны марафон"дазваляе замяніць стандартны тон выкліку тэлефоннай лініі мелодыямі, фразамі або іншымі гукамі пры званках з розных сетак на абанента, які заказвае паслугу. Замест тона выкліку могуць выкарыстоўвацца фрагменты мелодый, гукі або жарты. Гэтыя фрагменты праігрываюцца да моманту ўстанаўлення злучэння.

Пры падключэнні паслугі абаненту прадастаўляецца магчымасць замяніць стандартны тон выкліку на мелодыю, якую ўстанаўлівае РУП "Белтэлекам" для ўсіх абанентаў па ўмаўчанні.

Пры жаданні абанент можа выбраць індывідуальную мелодыю, выбраўшы яе са спіса мелодый, прапанаваных аператарам на спецыялізаваным web-партале . З дапамогай партала можна таксама ўстанавіць індывідуальныя настройкі кіравання паслугай, такія як устаноўка пэўнай мелодыі выкліку на групу кантактаў або на канкрэтны нумар тэлефона. Таксама магчыма ўстаноўка пэўнай мелодыі выкліку ў залежнасці ад часу паступлення званка. Доступ да кіравання паслугай на партале прадастаўляецца карыстальніку пасля актывацыі паслугі ў сэрвісным цэнтры РУП "Белтелекам" па рэквізітах (лагін і пароль) указаных у дагаворы на паслугі тэлефоннай сувязі.

Паслуга прадастаўляецца абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі, якія маюць тэлефонны нумар, што абслугоўваецца платформай IMS. Падрабязней з умовамі аказання паслугі "Музычны марафон" можна азнаёміцца ў «Парадку аказання паслугі».

У апаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна заканадаўства.

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «МУЗЫЧНЫ МАРАФОН»
для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Уводзяцца з 16 снежня 2018 года
 
Нумар
Найменне
Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў
1
Абаненцкая плата , у месяц
0,40
2
Выкарыстанне мелодыі,у месяц
 
2.1
1 катэгорыя
0,056
2.2
2 катэгорыя
0,120
2.3
3 катэгорыя
0,240
2.4
4 катэгорыя
0,408
2.5
5 катэгорыя
0,576
Плата за выкарыстанне мелодый  спагняецца звыш абаненцкай платы, устаноўленай.
Тарыфы на паслугу «МУЗЫЧНЫ МАРАФОН» устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.