SMS-рассылка | Beltelecom

SMS-рассылка

Старонка для друку

РУП «Белтэлекам» прапануе вам зручнае рашэнне па адпраўцы SMS-паведамленняў. Выкарыстоўваючы базу мабільных нумароў Вашых кліентаў, вы можаце аператыўна праінфармаваць іх пра зніжкі, акцыі, а таксама прадастаўляць іншую карысную інфармацыю з дапамогай SMS.
 Што мы прапануем?
 ·  масавую рассылку
 ·  высокую хуткасць дастаўкі паведамленняў
 ·  зручны кабінет карыстальніка для стварэння паведамленняў
 ·  літарнае або лічбавае імя карыстальніка на ваш выбар
 ·  аплату толькі за дасланыя паведамленні (адсутнасць штомесячнай абанементнай платы)
 ·  даступны кошт

Рассылка SMS-паведамленняў ажыццяўляецца заказчыкам паслугі з дапамогай спецыялізаванага партала кіравання паслугай.

Найбольш поўныя ўмовы аказання паслугі выкладзены ў Парадку аказання паслугі.

 

Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

Уводзяцца з 1 красавіка 2018 года

№ п/п Найменне паслуг Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 
1 SMS-рассылка, за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне 0,01
2 Прыём і абслугоўванне выклікаў заказчыка з выкарыстаннем цэнтраў абслугоўвання выклікаў РУП "Белтэлекам", за хвіліну 0,275
3 Аўтсорсінг ЦАВ  
3.1
абаненцкая плата за адно выдаленае працоўнае месца аператарскай службы, у месяц
151,6
3.2 запіс / перазапіс аднаго галасавога паведамлення для IVR-меню, за кожныя 30 секунд паведамлення 11,0
3.3
стварэнне аднаго элемента IVR-меню, за кожны элемент IVR-меню
57,0
3.4
прадастаўленне штомесячных разгорнутых статыстычных дадзеных, у месяц
8,0
4 Аўдыяінфармаванне за факт дазвону 0,05
5 захаванне Альфа-імя, у месяц 1,20
Заўвагі. 
1. Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным предпринимателямоказываемые устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
2.
У абанементную плату за адно выдаленае працоўнае месца аператарскай службы па п.3.1 уключаны кошт канала сувязі па IP-пратаколе паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка.
3. Пры арганізацыі новага лінейнага падлучэння для аказання паслугі аўтсорсінг ЦАВ (у рамках якога іншыя паслугі электрасувязі не аказваюцца) спаганяецца плата за прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу ў адпаведнасці з дзеючымі Тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
4. Па п.3.4 плата спагняецца за кожную статыстычную форму асобна.
5. Пры прадастаўленні паслугі Аўдыяінфармаванне плата за запіс/перазапіс аднаго галасавога паведамлення збіраецца ў адпаведнасці з п. 3.2 за кожныя 30 секунд паведамлення.
6. Плата за захаванне альфа-імя збіраецца з карыстальнікаў паслугай у выпадку адсутнасці адпраўленых SMS-паведамленняў за папярэдні месяц.

 

Версия для слабовидящих