У «Белтэлекам» стартаваў IV рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў
19–20 лістапада ў «Белтэлекам» праходзіць IV рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў. 150 удзельнікаў з усіх філіялаў кампаніі сустрэліся ў сталіцы, каб пагутарыць з топ-мэнэджарамі, даведацца аб стратэгіі прадпрыемства і палепшыць асабістыя кампетэнцыі.
Прысутных прывітаў намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме РУП «Белтэлекам» Андрэй Заліўка:
– Для нас важна, каб ваш першы крок у прафесіі стаў пачаткам паспяховага шляху. Вы прыйшлі з новымі ідэямі і ведамі, а наша задача – стварыць умовы, у якіх яны ператворацца ў рэальныя вынікі. Вывучайце лепшы вопыт калег, смела прапануйце свае ініцыятывы і ведайце: вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку кіраўніцтва і прафсаюза. «Белтэлекам» не стаіць на месцы, запускае амбіцыйныя праекты – і якраз вам трэба будзе развіваць іх далей.
У першы дзень каманды прадставяць творчыя відэавізіткі «На адной частаце», пасля чаго пачнуцца прафесійныя дыскусіі. Тэхнічныя спецыялісты правядуць модуль «PRO-Тэлекам: погляд знутры», камерцыйны блок прадставіць модуль «Код кліента – наша сутнасць».
Далей у насычанай праграме злёту – самыя актуальныя і разнапланавыя трэкі. Кіраўнікі і вядучыя эксперты кампаніі выступяць з прэзентацыямі, прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі раскажуць аб прафесійным партнёрстве і падтрымцы моладзі, бізнес-трэнеры правядуць майстар-класы і матывацыйныя сесіі. Медыяэксперты навучаць распазнаваць маніпуляцыі ў сацсетках і дапамогуць асвоіць новыя інструменты на аснове штучнага інтэлекту. Маладыя спецыялісты пазнаёмяцца з ключавымі напрамкамі работы прадпрыемства, ідэалагічнай і маладзёжнай палітыкай, паглыбяць веды ў сферы кібербяспекі і аховы персанальных даных.
Кульмінацыяй маладзёжнага форуму стане адкрыты дыялог з кіраўніцтвам кампаніі. На гэтай пляцоўцы кожны ўдзельнік зможа задаць пытанне, падзяліцца меркаваннем ці прапанаваць ідэю.
Сачыце за навінамі, глядзіце фота з мерапрыемства ў нашым тэлеграм-канале!