У Нараўлянскай раённай газеце выйшла публікацыя пра паслугі кампаніі «Белтэлекам»

У сучасным рытме жыцця пытанне бяспекі перастае быць чымсьці другарадным – яно становіцца часткай паўсядзённага камфорту. Калі мы з'язджаем у камандзіроўку, адпраўляем дзіця ў школу ці проста знаходзімся на працы, хочацца быць упэўненымі: дома ўсё ў парадку. 

Гэтыя пытанні дапамагае вырашыць паслуга «Відэакантроль» ад РУП «Белтэлекам». Гэта не проста камеры, а паўнавартасная сістэма, якая дазваляе трымаць сітуацыю пад кантролем з любой кропкі свету – са смартфона, планшэта або камп'ютэра.

Асобнай увагі заслугоўваюць рашэнні для бізнесу. Тут «Відэакантроль» выходзіць за рамкі звычайнага запісу відэа з камер, на першы план выходзіць сэрвіс «Відэааналітыка». Гэта тэхналогія, якая ператварае камеры ў разумных памочнікаў, не проста фіксуе тое, што адбываецца, а самастойна класіфікуе і сігналізуе пра падзеі, якія адбываюцца на відэа.

Яшчэ адзін запатрабаваны сэрвіс ад кампаніі «Белтэлекам» гэта паслуга «Відэадамафон», якая становіцца сучаснай заменай традыцыйным аўдыёпрыладам доступу.

Падрабязней пра гэтыя паслугі чытайце на сайце газеты «Прыпяцкая праўда» у матэрыяле «Відэакантроль» ад «Белтэлекама»: спакой на адлегласці».

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/u-naraulyanskay-rayonnay-gazece-vyyshla-publikacyya-pra-paslugi-kampanii