«Белтэлекам» прадставіць каманду на міжнародным чэмпіянаце «Хайтэк: навыкі будучыні»

З 9 па 13 лістапада ў Екацярынбургу пройдзе 13-ты міжнародны чэмпіянат высокатэхналагічных прафесій «Хайтэк: навыкі будучыні». «Белтэлекам» традыцыйна выступіць у кампетэнцыі «Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВАЛП».

Маштаб спаборніцтваў уражвае: за лідарства будуць змагацца больш за 1000 удзельнікаў з 15 краін. Кампанію «Белтэлекам» на чэмпіянаце прадставяць інжынеры лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Аляксандр Шылаў і Віталій Комар. Узначаліць каманду вопытны эксперт ‒ вядучы інжынер групы лінейнай інфраструктуры аддзела транспартных сетак РУП «Белтэлекам» Уладзімір Шайбак. Прафесійную падтрымку забяспечыць Віктар Маліноўскі, вядучы інжынер групы лінейнай інфраструктуры аддзела транспартных сетак.

Нашыя ўдзельнікі маюць сур’ёзны прафесійны багаж: прызавыя месцы і перамогі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафмайстэрства. Напярэдадні чэмпіянату яны штодзень трэніраваліся. Мантаж аптычных ліній, пошук і ўхіленне пашкоджанняў, вымярэнне аптычных параметраў ‒ гэтыя і іншыя аперацыі нашы спецыялісты выконваюць хутка і якасна.

«Белтэлекам» удзельнічае ў «Хайтэк» ужо восьмы раз і не аднаразова паднімаўся на пастамент. У мінулым годзе наша зборная заняла другое месца. Упэўненыя, што і зараз калегі годна прадставяць кампанію і пакажуць высокі вынік.

Жадаем камандзе ўдачы!

Сачыць за ходам спаборніцтваў і першымі даведвацца навіны чэмпіянату можна ў нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-pradstavic-kamandu-na-mizhnarodnym-chempiyanace-khaytek-navyki-buduchyni