ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ! Працягваем знаёміць вас з выдатнымі супрацоўніцамі Віцебскага філіяла " Белтэлекам"
Знаёмцеся: Аляксандра Насонава, спецыяліст па продажы офіса продажаў аддзела продажаў Расонскага ўчастка электрасувязі.
Працуе ў галіне сувязі з 2011 года, пачала свой шлях спецыялістам па маркетынгу Расонскага РВЭС.
"Вельмі рада працаваць на карысць краіны ў калектыве прафесіяналаў! " - прызнаецца Аляксандра.
За парогам роднага прадпрыемства Аляксандра - проста кахаючая мама і жонка. Вольны час любіць праводзіць з сям'ёй.
З хобі - вандроўкі па Беларусі, чытанне кніг і кулінарыя.
Ганарымся такімі калегамі!