Вынікі працы за 9 месяцаў: у «Белтэлекам» прайшло пасяджэнне Савета дырэктараў
29 кастрычніка ў «Белтэлекам» прайшло пасяджэнне Савета дырэктараў, на якім былі падведзены вынікі працы за студзень ‒ верасень 2026 года. У абмеркаванні прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда, кіраўнікі філіялаў і галаўнога падраздзялення. У фармаце відэаканферэнцыі да пасяджэння падключыліся ўсе раённыя структуры кампаніі.
Кірыл Залескі адзначыў станоўчую дынаміку бізнес-паказчыкаў «Белтэлекам» і маштабную работу, якую праводзіць прадпрыемства па асноўных напрамках дзейнасці. Пры гэтым асаблівы акцэнт кіраўнік зрабіў на ўдасканаленні работы з кліентамі. «Выгода кліенцкага сэрвісу ў лічбавай дзяржаве ‒ задача нумар адзін», ‒ падкрэсліў Кірыл Залескі.
Міністр звярнуў увагу на важнасць праактыўнага падыходу: уважлівага аналізу зваротаў абанентаў, развіцця новых фарматаў камунікацыі і паслядоўнага павышэння якасці абслугоўвання.
За справаздачны перыяд выкананы ўсе ключавыя паказчыкі бізнес-плана. Значная доля інвестыцый была накіравана на рэалізацыю Дзяржпраграм «Лічбавая Беларусь» на 2026-2030 гады і «Будаўніцтва жылля». Працягвалася лічбавізацыя розных галін эканомікі: сельскай і лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя і іншых сфер.
Важным напрамкам работы за мінулыя дзевяць месяцаў сталаразвіццё інфраструктуры ў рэгіёнах. Вялося актыўнае будаўніцтва валаконна-аптычныхсетак да невялікіх населеных пунктаў з лікам хатніх гаспадарак да 50.
Сярэдняя хуткасць доступу ў інтэрнэт на аднаго абанента дасягнула 120,9 Мбіт/с, на сетцы GPON ‒ 144,8 Мбіт/с.
Цяпер на асаблівым кантролі кіраўніцтва ‒ работа са зваротамі грамадзян, якасць зваротнай сувязі, зацікаўлены падыход да кожнага карыстальніка.
Кіраўнікі філіялаў далажылі аб выкананні рэгіянальных вытворчых задач.
Самыя аператыўныя навіны, фота і відэа з мерапрыемстваў – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся!