Cвята, падарункі і мора ўсмешак: Віцебскі філіял "Белтэлекам" на раённых "Дажынках" у аг.Бабінічы!
Галоўнай падзеяй удзелу нашага філіяла ў свяце ўраджаю стала адкрыццё новага сучаснага дзіцячага гульнявога комплексу"ЯСНА"!
Наш падарунак гарманічна ўпісаўся ў ландшафт аграгарадка і ўжо радуе мясцовую дзятву бяспечнымі горкамі, арэлямі і яркімі гульнявымі зонамі для актыўнага адпачынку.
А ў самым сэрцы свята разгарнулася вялікая тэматычная пляцоўка кампаніі, дзе было аднолькава цікава і дарослым, і дзецям:
- Свята для малых: інтэрактыўная зона, гульні, сувеніры і мора усмешак.
- Тэхналогіі ў дзеянні: прэзентацыя сучасных экосістэмных рашэнняў для дома і бізнесу.
- Рэалізацыя тавараў ад shop.beltelecom.by: магчымасць прама на месцы азнаёміцца з асартыментам нашага маркетплейса, атрымаць кансультацыю і выгадна аформіць тэхніку ў растэрміноўку.
Свята нашага двара разам з "Ясна" - працягваем рабіць жыццё ў кожным кутку нашай краіны больш камфортным, яркім і тэхналагічным!