«Белтэлекам» павіншаваў Пінск з 929-годдзем: вынікі працы святочнай пляцоўкі

Пінск адзначыў 929-годдзе. У ліку тых, хто зрабіў гэты дзень ярчэйшым, — Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам». Святочная пляцоўка кампаніі стала адной з самых наведвальных лакацый мерапрыемства.

Для гасцей была падрыхтавана праграма, якая аб'яднала забаўку і карысную інфармацыю. Дзяцей радавалі аніматары і аквагрым, а віктарыны з сюрпрызамі захапілі і юных, і дарослых удзельнікаў.

У зоне BELTELECOMSHOP усе жадаючыя маглі азнаёміцца з асартыментам тавараў і даведацца пра выгадныя ўмовы пакупак. Спецыялісты кампаніі дапамагалі разабрацца ў паслугах сувязі і лічбавых сэрвісах.

Пінск — горад з багатай гісторыяй і асаблівай атмасферай. Для Пінскага ЗВЭС вялікі гонар быць часткай яго свята і ўносіць уклад у развіццё лічбавай інфраструктуры рэгіёна.

Дзякуй усім, хто зазірнуў на пляцоўку. Вашы ўсмешкі, цікавасць і актыўны ўдзел — лепшая ўзнагарода для нас!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/brest/beltelekam-pavinshavau-pinsk-z-929-goddzem-vyniki-pracy-svyatochnay-plyacouki