У Міжнародны дзень музыкі падпіска «Ого!Кіно» папоўнілася новым сэрвісам
1 кастрычніка 2026 года, у Міжнародны дзень музыкі, падпіска «Ого!Кіно» ад «Белтэлекам» папоўнілася новым сэрвісам – караоке.
Цяпер абаненты могуць не толькі глядзець фільмы і серыялы, але і арганізоўваць музычныя вечары дома. У каталогу даступна вялікая калекцыя фанаграм-мінусовак і тэкстаў для самастойнага выканання любімых кампазіцый.
Самае прыемнае – цана падпіскі не змянілася і засталася ранейшай: усяго 9,99 руб. у месяц. Для новых карыстальнікаў дзейнічае промаперыяд ‒ 7 дзён з моманту падключэння.
Абнаўленне робіць «Ого!Кіно» яшчэ больш універсальным рэсурсам для вольнага часу. З дапамогай аднаго дадатку можна не толькі глядзець любімы кантэнт папулярных анлайн-кінатэатраў START, Іві Лайт, Wink Лайт і viju, але і праспяваць любімыя песні ў караоке.
Падключыць «Ого!Кіно» можна ў офісах продажаў, асабістым кабінеце карыстальніка або дадатку «Мой Белтэлекам».
«Ого!Кіно» – глядзіце, слухайце, спявайце!
Даведацца падрабязнасці можна па кругласутачным нумары 123 ці ў офісах продажаў «Белтэлекам».