Увазе абанентаў!
З 1 кастрычніка 2026 года «Белтэлекам» спыняе камерцыйнае прадастаўленне паслугі «Групавая міжгародняя тэлефонная сувязь».
Для арганізацыі нарад і сувязі з аддаленымі падраздзяленнямі кампанія прапануе скарыстацца сучаснымі сэрвісамі «Аўдыяканферэнцыя» і «Відэаканферэнцыя».
З дапамогай «Аўдыяканферэнцыі» могуць адначасова камунікаваць да 50 удзельнікаў розных сетак электрасувязі, уключаючы міжнародныя і мабільныя. Абанементная плата адсутнічае ‒ аплата налічваецца толькі па факце правядзення канферэнцыі.
«Відэаканферэнцыя» – зручны спосаб камунікацыі з аддаленымі падраздзяленнямі для правядзення нарад, працоўных сустрэч і прэзентацый. Скарыстаць паслугу можна са свайго працоўнага месца (спецыяльнае ПЗ не патрабуецца, увесь функцыянал даступны праз браўзер па адрасе https://sfera.beltelecom.by) або ў абсталяваных студыях РУП «Белтэлекам», якія ёсць у кожным абласным цэнтры. Паслуга забяспечвае якасць FullHD і падключэнне да 100 удзельнікаў.
Даведачная інфармацыя – у офісах продажаў і па тэлефоне 123.