Моладзь "Белтэлекама": курс на поспех і развіццё!
У Віцебскім філіяле "Белтэлекам" прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі з усіх рэгіёнаў вобласці з экскурсіяй па філіяле і памятных месцах горада.
У дыялогу ўдзельнічалі:
кіраўніцтва, адміністрацыя і прафсаюзны лідэр філіяла, прадстаўнікі праваахоўных органаў раёна.
Як адзначыў дырэктар філіяла Дзмітрый Казак:
"Галоўная мэта сустрэчы - стварыць усе ўмовы для таго, каб новыя кадры максімальна раскрылі свой патэнцыял і актыўна ўключыліся ў жыццё кампаніі і рэгіёна".
Пра што гаварылі на сустрэчы?
- Рэалізацыя ініцыятыў: як прадпрыемства і раён падтрымліваюць сацыяльныя, матэрыяльныя і прававыя ідэі моладзі.
- Уключэнне ў ключавыя працэсы: удзел маладых супрацоўнікаў у сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці калектыву.
- Формула асабістага поспеху: кар'ерныя і творчыя перспектывы.
Маладыя спецыялісты задалі хвалюючыя пытанні кіраўніцтву, абмеркавалі новыя праекты і атрымалі каштоўныя пажаданні для ўпэўненага старту ў прафесіі!