Вызначаны пераможцы восеньскага этапу анлайн-турніру па «Што? Дзе? Калі?»
Адбыўся доўгачаканы восеньскі этап анлайн-турніру па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод супрацоўнікаў РУП «Белтэлекам». У гэтым годзе ўдзел у турніры прымалі 42 каманды, што падкрэслівае высокую цікавасць і актыўнасць работнікаў кампаніі.
Асаблівасцю гэтага турніру стала тое, што пытанні двух з трох тураў былі падрыхтаваны самімі гульцамі. Гэта дадало асаблівую атмасферу і зрабіла гульню больш захапляльнай, бо ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць не толькі свае веды, але і крэатыўнасць у стварэнні пытанняў.
Вынікі турніру аказаліся вельмі напружанымі і цікавымі. У дывізіёне В трэцяе месца заняла каманда «Арыён» з Баранавіч, другое месца дасталася камандзе «Эксперты» з Магілёва, а першае месца ў гэтым дывізіёне заняла каманда «Вочы Ночы» з Маладзечна.
У дывізіёне Б на трэцім месцы апынулася каманда «Жлондан» са Жлобіна, другое месца заняла каманда «Time to live» з Мінскага філіяла, а пераможцам стаў калектыў «Сябры Друзя», які таксама прадстаўляе Мінскі філіял.
У дывізіёне А трэцюю ступень п’едыстала заняла каманда «Зумер» з Пухавіч, другое месца дасталася камандзе «Трыгер» з Мядзела, а першае месца і званне чэмпіёнаў турніру заваявала каманда «Гексагон» з Брэсцкага філіяла.
Турнір прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы, прадэманстраваўшы згуртаванасць і адзінства работнікаў РУП «Белтэлекам». Удзельнікі адзначылі высокую арганізацыю мерапрыемства і выказалі надзею на правядзенне такіх турніраў у будучыні.
Да новых сустрэч на наступных інтэлектуальных баталіях!