Камандны дух і новыя дасягненні работнікаў РУП «Белтэлекам» на Мінскім паўмарафоне
6 верасня 2026 года ў Мінску прайшоў паўмарафон, які зноў пацвердзіў статус самай масавай бегавой падзеі Беларусі. Удзел у ім прынялі каля 30 тысяч бегуноў, сярод якіх былі і работнікі РУП «Белтэлекам».
Нашы калегі пераадолелі дыстанцыі 21,097 км, 10 км і 5 км, паказваючы не толькі асабістыя рэкорды, але і камандны дух. Кожны выбраў свой тэмп, але галоўнае – яны зрабілі гэта разам! Найпрыгажэйшы маршрут праходзіў міма значных славутасцяў сталіцы і завяршаўся на дарожцы Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». Усе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя медалі і фірменныя футболкі, а таксама мора апладысментаў ад гледачоў.
Сярод удзельнікаў паўмарафону былі нашы калегі з Гродзенскага філіяла: Эдуард Пугач (21,097 км), Таццяна Кастамарова (10,5 км), Лізавета Нікульшына, Аляксей Снецько, Міхаіл Будзіловіч, Віктар Махнач и Мікіта Шэршань (5 км).
Каманда спартсменаў з філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» таксама прынялі выклік і паспяхова пераадолелі дыстанцыі ў 21,097 км, 10 км і 5 км.
Асобна варта адзначыць удзел члена прафсаюза Пухавіцкага ЗВЭС Мінскага філіяла Аляксея Карася і яго сям’і, якія паспяхова пераадолелі дыстанцыі 10 км, 5 км і 1,5 км.
Удзельнікамі Мінскага марафону сталі таксама нашы калегі з Віцебскага філіяла -Наталля Веціорац, якая пераадолела найскладанейшую дыстанцыю ў 21,097 км і прыняла ўдзел у сямейным забегу разам з сынамі, і Яфім Юшчанка, які прабег 5 км.
Не засталіся ўбаку і нашы калегі з галаўнога падраздзялення РУП «Белтэлекам» -Шпілеўская Лілія, Школьны Мікіта, Мурза Дзяніс пераадолелі дыстанцыю 10,5 км., а Саковіч Крысціна, Стэльмах Яна, Данілава Арына, Раманава Дар'я -5км.
Кажуць, што бег – гэта індывідуальны спорт, але нашы калегі даказалі, што гэта наймагутнейшая камандная праца. Ганарымся нашымі мэтанакіраванымі і актыўнымі супрацоўнікамі! Гэтыя эмоцыі бясцэнныя, і мы ўпэўненыя, што наперадзе іх чакаюць новыя вяршыні як у спорце, так і ў працы!