Evika! пашырае сетку зарадных станцый: новыя адрасы ў Дзяржынску

Імклівае развіццё электратранспарту ў Беларусі працягвае задаваць тэмпы інфраструктурным праектам. У канцы жніўня ў сетцы электразарадных станцый Evika! з’явіліся яшчэ пяць новых аб’ектаў. 

Аднапаставыя электразарадныя станцыі Evika! у г. Дзяржынску ўжо гатовы да працы па адрасах:

  • вул. Лермантава, 10;
  • вул. Вясёлкавая, 17;
  • вул. Мінская, 1;
  • вул. Пратасава, 19;
  • вул. К. Маркса, 3.

Evika! з’яўляецца часткай партфеля тэхналагічных рашэнняў кампаніі «Белтэлекам». Станцыі размяшчаюцца пераважна ў спальных раёнах, паблізу ад офісаў і бізнес-цэнтраў. Важным фактарам з’яўляецца тое, што кожная станцыя знаходзіцца пад кругласутачным відэакантролем.

Са з’яўленнем новых адрасоў уладальнікі электрамабіляў змогуць лёгка знаходзіць месцы для падзарадкі і эканоміць свой час. Даведацца пра размяшчэнне найбліжэйшай зараднай станцыі і пракласці да яе маршрут карыстальнікі электракараў могуць з дапамогай мабільнага дадатку і інтэрактыўнай карты на сайце evika.by.

 «Белтэлекам» плануе актыўна развіваць сетку электразарадных станцый Evika!, адкрываючы новыя лакацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны.

 Плануйце свае паездкі - Evika! заўсёды побач!

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/evika-pashyrae-setku-zaradnykh-stancyy-novyya-adrasy-u-dzyarzhynsku